Беларуская Служба

Новы міністр фінансаў прызначаны ў Польшчы

20.09.2019 12:00
Ежы Квяціньскі замяніў на пасадзе міністра фінансаў Мар’яна Банася, які ад цяпер узначальвае Вышэйшую кантрольную палату Польшчы.
Jerzy Kwieciński
Jerzy KwiecińskiPAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прызначыў новага міністра фінансаў, інвестыцый і развіцця – ім стаў Ежы Квяціньскі. Дагэтуль ён займаў пасаду міністра івестыцый ды развіцця.

Падчас цырымоніі ўступлення на пасаду новага міністра фінасаў прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў што, у галіне, якую зараз будзе ўзначальваць Ежы Квяціньскі апошнім часам наступілі добрыя змены, а менавіта была зніжана стаўка падаходнага падатку з 18 да 17%.

-Усё гэта ў выніку прынясе рэальны прыбытак у гаманцы палякаў. Заўважу, не толькі тых, хто працуе. Гаворка ідзе пра агульныя ўмовы ападаткавання. Добрую змену адчуюць пенсіянеры ды інваліды.

Ежы Квяціньскі замяніў на пасадзе міністра фінансаў Мар’яна Банася, які ад цяпер узначальвае Вышэйшую кантрольную палату Польшчы.

IAR/эж