Беларуская Служба

У Польшчы распачалася агульнанацыянальная прыборка лесу

20.09.2019 13:25
Да агульнанацыянальнай акцыі далучацца прэзідэнцкая пара, якая разам з гарцэрамі, леснікамі і жаўнерамі зоймецца прыборкай фрагментаў Белавежскай Пушчы.
Анджэй Дуда прыбірае Белавежскую пушчу PAP/Leszek Szymański

Ініцыятарамі агульнанацыянальнай акцыі сталі Канцылярыя прэзідэнта Польшчы і Прадпрыемства Дзяржаўныя лясы. У 430 лясніцтвах па ўсёй Польшчы неабыякавыя грамадзяне змогуць атрымаць неабходныя прылады і вырушыць на прыборку лясоў.

Да агульнанацыянальнай акцыі далучацца прэзідэнцкая пара, якая разам з гарцэрамі, леснікамі і жаўнерамі зоймецца прыборкай фрагментаў Белавежскай пушчы. Генеральны дырэктар Прадпрыемства Дзяржаўныя лясы Анджэй Канечны заахвочвае ўсіх далучыцца да гэтай шляхетнай акцыі.

–Леснікі штогод прыбіраюць а потым вывозяць у суме больш за 1 тысячу таварных вагонаў разнароднага смецця.

Штогод лясная варта за выкідвання смецця ў лесе выпісвае 739 штрафаў, на агульную суму прыкладна 200 тысяч злотых (або прыкладна 50 тысяч долараў).

IAR/эж