Беларуская Служба

Францыя ўзнагародзіла палякаў ордэнам «Ганаровага легіёна»

22.09.2019 17:11
Польскія альпіністы атрымалі найвышэйшую французскую нацыянальную ўзнагароду.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод для польскіх альпіністаўPAP/Aleksander Koźmiński

Падчас Горнага фестывалю ў горадзе Лёндэк Здруй удзельнікі нацыянальнай экспедыцыі ў Гімалаі Адам Белецкі, Яраслаў Ботар і расеец Дзяніс Урубка атрымалі з рук французскага пасла ордэн «Ганаровага легіёну» за выратавальную акцыю падчас узыходжання на гару Нанга Парбат.

У студзені мінулага года ім удалося выратаваць францужанку Элізабэт Рэвол. Выратаваная францужанка ачуняла і сёлета вярнулася ў горы і змагла ўзысці на васьмітысячнік.

Удзельнікі нацыянальнай экспедыцыі на К2 падчас выратавальнай акцыі на «Нанга Парбат» не змаглі дапамагчы свайму земляку – Тамашу Мацкевічу.

ПР/юл