Беларуская Служба

Паліцыя шукае злачынцаў, якія кралі нафту з трубаправоду „Дружба”

23.09.2019 12:11
Інцыдэнт адбыўся ўчора каля горада Тлушч (Tłuszcz) ля Варшавы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыя шукае злачынцаў, якія кралі нафту з нафтаправода „Дружба”. Інцыдэнт адбыўся ўчора каля горада Тлушч (Tłuszcz) ля Варшавы. Службы да позняй ночы змагаліся з уцечкай паліва. Цяпер сітуацыя ўжо пад кантролем.

Тамаш Сітэк (Tomasz Sitek) з валамінскай паліцыі падкрэслівае, што пошук злачынцаў працягваецца.

- Паліцыянты праверылі месца падзеі. Трэба было вывезці частку забруджанай зямлі, у якую выцякала нафта і забяспечыць гэтае месца. На дадзены момант дзеянні па гэтай справе працягвае паліцэйскі ўчастак з Тлушча.

Уначы кампанія PERN – адміністратар нафтаправода, аднавіла нармальны транзіт нафты па ўсіх трох нітках трубаправода.

аз