Беларуская Служба

Сёння Польшча абірае заканадаўчую ўладу

13.10.2019 14:45
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведамляе, што яўка станам на 12 гадзін дасягнула 18,14% выбарцаў. 
Парламенцкія выбары ў Польшчы PAP/Leszek Szymański

Старшыня дзяржаўнай выбарчай камісіі Веслаў Казялевіч паведаміў, што парламенцкія выбары ў Польшчы распачаліся пунктуальна і без аніякіх перашкодаў. Галасаванне пачалося ў 7 гадзін раніцы паводле польскага часу.

Старшыня выбарчай камісіі Веслаў Казялевіч звярнуў увагу на адзіны надзвычайны выпадак падчас пачатку галасавання. У гміне Шубін, што на поўначы Польшчы, загарэлася школа, у якой знаходзіцца выбарчы ўчастак.

-Паводле той інфармацыі, яка да нас надыходзіць, я не памятаю такога спакойнага пачатку галасавання. Апроч адной надзвычайнай сітуацыі, мы не атрымалі паведамленняў аб іншых надзвычайных сітуацыях.

На сёлетніх парламенцкіх выбарах балатуюцца кандыдаты ад пяці выбарчых камітэтаў: блок правых партый на чале з кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць», Грамадзянская кааліцыя, якую ўзначальвае апазіцыйная «Грамадзянскай платформай», блок левых сілаў на чале з Саюзам левых дэмакратаў, Польская сялянская партыя, разам з партыяй Kukiz'15 і блок «Канфедэрацыя».

Дэпутаты Сейма абіраюцца па адкрытых партыйных спісах прапарцыйна па 41 шматмандатнай акрузе, сенатары – па 100 аднамандатных акругах.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, у сярэднім за дэпутацкае крэсла змагаецца 11 кандыдатаў. У галасаванні мае права прыняць удзел больш за 30 мільёнаў грамадзянаў Польшчы. Першыя дадзеныя экзіст-полаў будуць апублікаваныя пасля закрыцця выбарчых участкаў у 21 гадзіну паводле польскага часу.   

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведамляе, што яўка станам на 12 гадзін дасягнула 18,14% выбарцаў. Для параўнання падчас папярэдніх парламенцкіх выбараў апоўдні яўка склала 16,5%.

IAR/эж