Беларуская Служба

Спецыяльная эканамічная зона ў Катавіцах стала лепшай у Еўропе

15.10.2019 14:39
Сёлета Спецыяльная эканамічная зона ў Катавіцах ужо прыцягнула 32 буйныя інвестыцыйныя праекты, на агульную суму прыкладна 550 млн еўра. 
Pomnik Powstańców Śląskich w Katowicach
Pomnik Powstańców Śląskich w KatowicachRyszard Stelmachowicz / Shutterstock.com

Таксама Спецыяльная эканамічная зона ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы заняла другое месца ў сусветным рэйтынгу, падрыхтаваным выданнем FDI Business Financial Times.

Міжнароднае журы экспертаў сярод іншага ацаніла новыя інвестыцыі, дзейнасць накіраваную на стварэнне новых месцаў працы і развіццё прамысловасці пакалення 4.0. Старшыня праўлення Спецыяльнай эканамічнай зоны ў Катавіцах Януш Міхалэк звярнуў увагу, што дадзеная зона ўжо не ўпершыню прызнаная лепшай у Еўропе.

-У пяці катэгорыя мы сталі самай лепшай эканамічнай зонай у Еўропе. Можам таксама пахваліцца другім месца ў сусветным рэйтынгу. Нас апярэдзіла толькі спецыяльная эканамічная зона ў Дубаі. Мне падаецца, нікому не трэба тлумачыць у чым заключаюцца фінансавыя адрозненні спецыяльных эканамічных зонаў у Катавіцах і ў Дубаі.

Сёлета Спецыяльная эканамічная зона ў Катавіцах ужо прыцягнула 32 буйныя інвестыцыйныя праекты, на агульную суму прыкладна 550 млн еўра. Цяпер у фірмах-рэзідэнтах зоны працуе больш 3700 чалавек.   

IAR/эж