Беларуская Служба

Еўрапейскі кангрэс малых і сярэдніх прадпрыемстваў праходзіць у горадзе Катавіцы

16.10.2019 16:12
Кангрэс суправаджае кірмаш Biznes Expo, на якім свае прапановы паказваюць 115 удзельнікаў выставы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі бізнесу, навукі і палітыкі ўдзельнічаюць у Еўрапейскім кангрэсе малых і сярэдніх прадпрыемстваў у горадзе Катавіцы. На працягу трох бліжэйшых дзён яны будуць прымаць удзел у дзясятках панэляў, прысвечаных тэхналогіям, магчымасцям развіцця і праблемам, з якімі сутыкаюцца ў сваёй працы.

Кангрэс ужо дзявяты раз арганізоўвае Рэгіянальная гандлёвая палата. Ейны старшыня Томаш З’явёны (Tomasz Zjawiony) пераконвае, што мерапрыемства - гэта спосаб паказаць інвестарам Польшчу і Сілезію.

- Сёлета мы зарэгістравалі ўжо каля 8 тысяч удзельнікаў кангрэсу. Міжнародныя дэлегацыі, якія ў ім удзельнічаюць прадстаўляюць самы высокі ўзровень бізнесу. Яны даюць нашым прадпрымальнікаў магчымасць наладжання кантактаў, супрацы і магчымасць пазнаёміцца з новымі рынкамі.

Падчас Кангрэсу малых і сярэдніх прадпрыемстваў у горадзе Катавіцы таксама праводзіцца кірмаш Biznes Expo, на якім свае прапановы паказваюць 115 удзельнікаў выставы.

Кангрэс будзе працягвацца да 18 кастрычніка.

аз