Беларуская Служба

Польскі ўрад выдзеліў 2,5 млн злотых на дапамогу ахвярам вайны ў Сірыі

17.10.2019 18:09
Аналагічны гуманітарны праект падтрымкі для Сірыі быў рэалізаваны польскім урадам у 2017-2018 гадах.
   2,5        .
Польскі ўрад выдзеліў 2,5 млн злотых на дапамогу ахвярам вайны ў Сірыі.PAP/EPA/GAILAN HAJI

Польскі ўрад выдзеліў 2,5 млн злотых (амаль 585 тысяч еўра) на дапамогу ахвярам вайны ў Сірыі. Грошы будуць прызначаныя на медыцынскія вырабы, перавязачныя матэрыялы і дапамогу для амбулаторыяў, якія дзейнічаюць пры хрысціянскіх парафіях у Сірыі.

Міністр Міхал Вось (Michał Woś), які ў польскім урадзе адказвае за гуманітарную дапамогу, пераконвае, што сродкі будуць накіраваныя ў гэтыя месцы, дзе яны найбольш патрэбныя.

- Сёлета мы прызначым каля 2,5 мільёна злотых на неабходныя медыцынскія вырабы, на перавязачныя матэрыялы і на дзейнасць амбулаторыяў. За згаданыя грошы мы можам дапамагчы некалькім тысячам чалавек.

Аналагічны гуманітарны праект падтрымкі для Сірыі быў рэалізаваны польскім урадам у 2017-2018 гадах.

Вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 года. У яе выніку загінулі, па меншай меры, некалькі соцень тысяч чалавек. У сувязі з апошняй турэцкай аперацыяй на поўначы Сірыі загінулі некалькі сотняў чалавек па абодвух баках мяжы. З рэгіёнаў ахопленых ваеннымі дзеяннямі ўцяклі, як мінімум, 160 тысяч чалавек.


аз