Беларуская Служба

У польскіх ПДР з’явілася паняцце «калідор жыцця»

18.10.2019 13:52
Самае галоўнае – гэта адукацыя, інфармаванне ўдзельнікаў руху з самага малога ўзросту.
Намеснікм міністра інфраструктуры Рафал Вэбэр прадстаўляе новаўвядзенні ў ПДР PAP/Piotr Nowak

Міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык паведаміў, што падчас распрацоўкі новых нормаў аб «калідоры жыцця» для транспартных сродкаў экстраных службаў і аб зменным руху падчас коркаў, перад усім пад увагу бралася бяспека і няспыннасць руху.

Утварэнне «калідору жыцця» на шашы з інтэнсіўным рухам павялічвае шанцы ахвяраў дарожных здарэнняў перажыць аварыю. Новаўвядзенні ў польскіх правілах дарожнага руху рэгулююць працэс прапускання транспартных сродкаў экстраных службаў.

Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык лічыць, што да гэтага часу кіроўцы, якія не прапускалі машыны з мігалкамі «адчувалі сябе беспакарана».

-Сёння сітуацыя змяняецца. Зараз паводзіны ўдзельнікаў руху падчас такім многапалосных дарогах падрабязна апісаныя. Кожны з тых кіроўцаў, якія не будуць выконваць новыя нормы, дазнае адпаведныя наступствы правапарушэння.

Падчас прэс-канферэнцыі на гэтую тэму, якая праходзіла ў Міністэрстве інфраструктуры Польшчы ў Варшаве, спецыялісты падкрэслілі, што заканадаўчае новаўвядзенне – гэта толькі палова справы. Самае галоўнае – гэта адукацыя, інфармаванне ўдзельнікаў руху з самага малога ўзросту.

IAR/эж