Беларуская Служба

Пакаранне за нелегальнае ўсынаўленне ўведзена ў Польшчы

18.10.2019 18:00
Намеснік старшыні Сенату Марыя Коц паведаміла, што колькасць нелегальных усынаўленняў апошнім часам павялічваецца.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

Да 5 гадоў зняволення пагражае тым, хто адважыцца нелегальна ўсынавіць дзіцё ў Польшчы. Адпаведную папраўку ў Крымінальным кодэксе зацвердзіў Сенат Польшчы. Намеснік старшыні Сенату Марыя Коц паведаміла, што колькасць нелегальных усынаўленняў апошнім часам павялічваецца.

-Медыя пастаянна паведамляла пра такія выпадкі. Мы разумелі, што існуе адпаведная шэрая зона. Падлічана, што ў год можа адбывацца нават некалькі тысячаў нелегальных усынаўленняў. Гэта паталагічная сітуацыя, адсюль вынікла наша заканадаўчая ініцыятыва.

Цяперака дадзеныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс мусіць падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

IAR/эж