Беларуская Служба

Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да магілы ксяндза Ежы Папялушкі

19.10.2019 11:03
Сёння палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці нязломных святароў.
        .
Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да магілы ксяндза Ежы Папялушкі.PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да магілы блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Падчас учарашніх вячэрніх урачыстасцяў кіраўнік польскай дзяржавы таксама нагадаў, што сёння палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці нязломных святароў.

Анджэй Дуда дадаў, што дата ўстанаўлення свята, то бок 19 кастрычніка, звязана з пакутніцкай смерцю, забітага спецслужбай, капелана варшаўскай „Салідарнасці”.

- У памяць ягонай пакутніцкай смерці ў мінулым годзе польскі Сэйм устанавіў гэты дзень Нацыянальным днём памяці нязломных святароў. Гэта дзень усіх, якія былі забітыя з-за таго, што малітвай і словам нязломна змагаліся за веру і Польшчу. Гаворка ідзе не толькі пра перыяд ваеннага становішча ў ПНР.

Напярэдадні 35-годдзя з дня смерці ксяндза Ежы Папялушкі перад касцёлам св. Станіслава Косткі ў Варшаве сабраліся блізкія, сябры і знаёмыя святара, каб супольна памаліцца і запаліць свечкі.

аз