Беларуская Служба

У краінах ЕЗ прайшла «Еўрапейская ноч без нешчаслівых выпадкаў»

20.10.2019 14:04
Гэта міжнародны праект, які ставіць перад сабою мэту абмежаваць нешчаслівыя здарэнні пасля дыскатэк і суботніх пагулянак.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Sergey Ryzhov

Ноччу з суботу на нядзелю ў краінах Еўрапейскага Звязу прайшла акцыя пад назваю «Еўрапейская ноч без нешчаслівых выпадкаў». Гэта міжнародны праект, які ставіць перад сабою мэту абмежаваць нешчаслівыя здарэнні пасля дыскатэк і суботніх пагулянак.

У Польшчы кампанія прайшла ў 16-ты раз у некалькіх дзясятках гарадоў. Добраахвотнікі тлумачылі гасцям клубаў і дыскатэк, каб тыя не пілі алкаголю, дзякуючы чаму яны могуць бяспечна адвезці сваіх блізкіх і знаёмых дадому.
Кожны кіроўца, які згадзіўся прыняць удзел у акцыі, атрымаў на руку спецыяльны бранзалет. Пасля выхаду з месца пагулянкі ён мог прайсці тэст на прысутнасць алкаголю ў крыві. Тыя, у каго выяўлены алкаголь, атрымалі прапанову пакінуць машыну і скарыстацца іншым транспартным сродкам.

Згодна дадзеным дакладу Alcosense Laboratories, каля 30% польскіх кіроўцаў прызнаецца, што ім здараецца вадзіць машыну пад уплывам алкаголю. Асабліва непакоіць тое, што расце колькасць маладых кіроўцаў, якія водзяць у стане ап’янення.

ІАР ПР/нг