Беларуская Служба

У новым урадзе могуць адбыцца кадравыя змены

21.10.2019 10:07
12 лістапада адбудзецца першае паседжанне Сейму ІX склікання.
-    .
Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер.Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер (Piotr Muller) не выключыў, што ў складзе новага ўраду адбудуцца кадравыя змены. Ён пацвердзіў, што 12 лістапада, то бок у дзень першага паседжання Сейму ІX склікання, Матэвуш Маравецкі будзе прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра. Прадстаўнік ураду падкрэсліў, што прэм'ер не абавязаны прадстаўляць склад свайго новага кабінету ў гэтым тэрміне.

- У нас ёсць крыху часу на тое, каб задумацца над урадам. Гаворка, як пра некаторыя персанальныя змены, так і арганізацыйныя. Тым часам некаторыя змены напэўна адбудуцца. Мы плануем аптымізаваць заканадаўчы працэс на ўзроўні ўраду. Гаворка ідзе пра тое, каб цягам 100 бліжэйшых дзён працы новага ўраду прыняць некалькі найважнейшых рэформаў, у тым ліку пяць асноўных выбарчых абяцанняў.

Прэс-сакратар ураду таксама пацвердзіў, што вядуцца перамовы аб аднаўленні Ведамства дзяржаўнай маёмасці. „Разглядаюцца розныя спосабы нагляду за дзяржаўнымі кампаніямі. Такія дэбаты на самай справе вядуцца”, - пацвердзіў Мюлер.

Нагадваем, першае паседжанне новай палат парламента адбудзецца 12 лістапада.

аз