Беларуская Служба

Кіруючая партыя «Права і справядлівасць» хоча пераліку галасоў у шасці акругах у выбарах у Сенат

22.10.2019 10:41
Сёння мінае тэрмін складання выбарчых пратэстаў у Вярхоўны суд Польшчы. 
.
.andibreit/pixabay.com/CC0

Сёння мінае тэрмін складання выбарчых пратэстаў у Вярхоўны суд Польшчы. Кіруючая партыя «Права і справядлівасць» звярнулася з заявай, каб пералічыць галасы ў шасці акругах у выбарах у Сенат: у Торуні, Катавіцах, Коніне, Калішы і Кашаліне.

Лех Яворскі з партыі «Пагадненне», якая разам з «Правам і справядлівасцю» стварае ўрад, адзначыў на хвалі Польскага радыё 24, што трэба праверыць, ці ў гэтых акругах галасы былі правільна палічаныя:

- З аднаго боку, розніца ў колькасці галасоў невялікая. Усё ж больш важным аргументам з’яўляецца тое, што лічба несапраўдных галасоў, аддадзеных на паасобных кандыдатаў, з’яўляецца большая, чым перавага аднаго кандыдата над іншым. У сувязі з гэтым, выбарчы камітэт, які лічыць, што яго вынік мог бы быць лепшым, мае права скласці пратэст.

Пратэсты выбарчых камітэтаў разгледзіць Палата надзвычайнага кантролю і публічных спраў Вярхоўнага суду. Рашэнне павінна быць вядомым максімальна праз дзевяць дзён пасля выбараў.

ав