Беларуская Служба

Польскія лекары закончылі місію на Мадагаскары

22.10.2019 14:23
Большасць пацыентаў, якімі займаліся польскія лекары, хварэе праказай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDarkoStojanovic/Pixabay

Больш за тры тысячы абследаваных пацыентаў, сотні выданых лекаў і тысячы дапасаваных акуляраў – лекары з Кракава і Быдгашчы закончылі медычную місію на Мадагаскары.

Група медыкаў на працягу двух тыдняў працавала ў клініцы ў Мампіконі, якую вядзе каталіцкая місія. Большасць пацыентаў, якімі займаліся польскія лекары, хварэе праказай. Лекары таксама спрабавалі дапамагчы жыхарам навакольных вёсак – гаворыць Лідзія Стапыра, якая прымала ўдзел у місіі:

- Мы стараліся патрапіць да самых бедных. Там усе бедныя, але ёсць надзвычай бедныя людзі, які нават не ў стане прыехаць у Мампіконі. Таму мы арганізоўвалі такія паездкі на адлегласць 30 км, і там сапраўды была галеча. Там пануюць вельмі цяжкія ўмовы. Былі дзеці, якія ніколі не бачылі лекара, мы іх абследавалі ўпершыню.

Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя, Мадагаскар з’яўляецца чацвёртай краінай у свеце па колькасць захворвання праказай. На цэлай выспе тысячы такіх выпадкаў, а доступ жыхароў да лекараў і паліклінік вельмі абмежаваны.

ав