Беларуская Служба

Ваўкі нападаюць на хатнюю жывёлу на Падляшшы

23.10.2019 14:09
Жыхары гміны Заблудаў на Падляшшы баяцца за сваю бяспеку, а фермеры за жывёлу, якая пасецца на лугах.
.
Воўк.Photo:christels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхары гміны Заблудаў (Zabłudów) на Падляшшы баяцца за сваю бяспеку, а сяляне за жывёлу, якая пасецца на лугах. У згаданай гміне апошнім часам дайшло да некалькіх нападаў ваўкоў. Іх ахвярамі сталі 20 галоў хатняй жывёлы.

Мясцовыя ўлады паведамілі, што сёлета на тэрыторыі гміны адбылося 15 выпадкаў нападу ваўкоў на хатнюю жывёлу. Паводле Беластоцкага рэгіянальнага дырэктара па ахове навакольнага асяроддзя Беаты Бэзубік (Beata Bezubik) - гэта рэкордная колькасць інцыдэнтаў з удзелам драпежнікаў.

- У маштабе ваяводства – гэта больш за 80 заяваў. У гміне – каля 30. Паводле нашых дадзеных, папуляцыя ваўкоў як у Падляскім ваяводстве, так і ва ўсёй Польшчы, павялічваецца. У ваўка няма натуральнага ворага. Адзіны яго вораг - чалавек. Паводле агульных дадзеных, у Польшчы жыве каля 1,5 тысячы ваўкоў. У сваю чаргу на тэрыторыі Падляскага ваяводства – больш за 10%, то бок каля 190-200 асобін.

Улады гміны Заблудаў звярнулася па дазвол на адстрэл 8 ваўкоў. Падляская сельскагаспадарчая палата папярэджвае, што падобная праблема тычыцца гмінаў Саколка (Sokółka) і Кузніца (Kuźnica).

Навукоўцы з Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы запэўніваюць, што напады ваўкоў на людзей сустракаюцца вельмі рэдка.

аз