Беларуская Служба

Польшча збіраецца трапіць у «Вялікую дваццатку»

16.11.2019 14:11
 Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч запэўніў, што ўлады краіны будуць імкнуцца да гэтай мэты.
Яцэк Чапутовіч PAP/Tomasz Gzell

Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда ў пятніцу, 15 лістапада, а ўжо сёння міністр замежных спраў Польшчы пракаментаваў гучную заяву свайго шэфа. Яцэк Чапутовіч запэўніў, што ўлады краіны будуць імкнуцца да гэтай мэты:

-Думаю, варта ставіць сабе такія амбітныя мэты. Мы з’яўляемся самай вялікай дзяржавай у нашай частцы Еўропы. Нам вызначана вельмі амбітная задача, нам вызначаная мэта і мы будзем старацца наблізіцца да яе.

У групу G-20 уваходзяць найбольш развітыя краіны свету. Яе ўтвараюць 19 краінаў, якія ачольваюць гаспадарчыя рэйтынгі ды Еўрапейскі Звяз. Сярод іншых краінаў зараз да гэтага міжнароднага клубу належыць напрыклад Аргентына, Расія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія ды іншыя.

Чальцы «Вялікай дваццаткі» сустракаюцца раз на год, краіны прадстаўляць міністры фінансаў. Падчас самітаў G-20 абмяркоўваюцца самыя важныя пытанні супольнай фінансавай палітыкі.

IAR/эж