Беларуская Служба

Палёты медычных дронаў распачнуцца ў Варшаве

17.11.2019 14:32
Завадатарам палётаў медычных дронаў стаў старшыня Польскай палаты беспілотных апаратаў Дар’юш Вершнэр.
zdj. il.
zdj. il.shutterstock.com/kckate16

Завершваецца падрыхтоўка першага палёту медычнага дрону. Беспілотны лятальны апарат перавязе кроў. Дрон вырушыць у палёт з левабярэжнай Варшавы з Цэнтру пералівання крыві, што месціцца ў раёне Саская Кэмпа і накіруецца ў падваршаўскі Анін, у Цэнтр кардыялогіі.

Дастаўку крыві здзейсніць дрон Hermes. Яго канструктар Славамір Гучала пераконвае, што лятальны апарат з’яўляецца не дронам, а драноідам:

-На самой справе, гэта цалкам камп'ютарызаваны лятаючы робат. Ім кіруе не адзін кампʼютар, драноід мае мноства сістэмаў і датчыкаў. Прылада валодае дасканалай сістэмай кіравання і кантролю.

Завадатарам палётаў медычных дронаў стаў старшыня Польскай палаты беспілотных апаратаў Дар’юш Вершнэр. Праект распрацоўваюць цягам трох гадоў. Драноід Hermes вырушыць у першы рэйс над Варшавай ужо ў бліжэйшую сераду, 20 лістапада.

IAR/эж