Беларуская Служба

Беларусы сталі пераможцамі прэстыжнага бардаўскага фестывалю ў Польшчы

18.11.2019 11:07
Лaўрэатамі «Залатой пяцёркі» сталі Дар’я Багаслова з Мінска і Юрый Дубовік з Гродна.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneHolgersFotografie /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пераможцамі сёлетняга 37-га Міжнароднага фестывалю бардаўскай песні OPPA 2019 сталі двое беларусаў. Лaўрэатамі “Залатой пяцёркі” сталі, між іншым, Дарыя Багаслова з Мінска і Юрый Дубовік з Гродна.

Апрача таго ў групе найлепшых бардаў апынуліся таксама Януш Куроўскі з Лодзі, Ірэна Сальвоўска з Вроцлава і Лена Сабініна з Эстоніі.

Члены журы фестывалю выбралі пяцярых пераможцаў з групы 18 удзельнікаў Вялікага фіналу.

Гала-канцэрт OPPA 2019 - 37-га Міжнароднага фестывалю бардаўскай песні адбудзецца ў пятніцу, 22 лістапада, а 19:00 у Цэнтры культуры горада Гродзіск Мазавецкі.

аз