Беларуская Служба

Жыхар Плоцка планаваў узарваць сваю кватэру

18.11.2019 15:12
47-гадовы мужчына захоўваў у сваёй кватэры вялікую колькасць выбуховых рэчываў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Інфармацыя Агенцтва ўнутранай бяспекі дазволіла затрымаць у Плоцку (Płock) мужчыну, які планаваў тэракт» – паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn) паведаміў, што служба трапіла на след мужчыны падчас рэгулярнай праверкі інфармацыі аб абароце небяспечных рэчываў.

- Агенцтва ўнутранай бяспекі - найважнейшая польская служба, збірае розныя дадзеныя. Іх аналіза дазволіла функцыянерам трапіць на след Кшыштафа П., які нейкі час збіраў небяспечныя хімічныя рэчывы. Можна сказаць, што штодзённая праца функцыянераў прадухіліла масавую трагедыю.

Нагадваем, у пятніцу супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі і Цэнтральнага следчага бюро паліцыі затрымалі мужчыну, які захоўваў некалькі дзясяткаў кілаграмаў выбуховых рэчываў у адной з кватэр у Плоцку.

Паводле службаў, ён хацеў узарваць сваю кватэру. Затрыманаму 47-гадоваму мужчыне высунулі два абвінавачванні ў незаконным будаўніцтве выбуховых прыстасаванняў і прычыненні прамой пагрозы здароўю і жыццю многіх людзей.

аз