Беларуская Служба

Расійскі неанацыст атрымаў забарону ўезду ў Польшчу

20.11.2019 15:40
Расіянін рабіў намаганні для папулярызацыі неанацысцкага руху ў ЕЗ.
.
.ndemello/pixabay.com/CC0

Расійскі неанацыст атрымаў забарону ўезду ў Польшчу, паведамляе RMF FM. Рашэнне ў гэтай справе прынятае па заяве старшыні Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Канстанцін Б. – лідар неанацысцкай арганізацыі «Пo пpoграмме Дедyшки Мороза», якая складаецца з расійскіх экстрэмістаў. Паводле службаў, частка чальцоў арганізацыі – гэта злачынцы, у сваю чаргу цэлая група дзейнічае як тыповая арганізаваная злачынная групоўка.

Паводле АУБ, мужчына ўтрымлівае кантакты, між іншым, з польскімі неанацыстамі. Расіянін стараўся папулярызаваць неанацысцкі рух у ЕЗ.

«Паводле ацэнкі агенцтва, раскаваная прысутнасць расіяніна на тэрыторыі РП уяўляе небяспеку для бяспекі і грамадскага парадку, а таксама пагражае інтарэсам РП, у тым ліку міжнароднаму іміджу краіны», – чытаем у паведамленні АУБ.

Прыватна Канстанцін Б. з’яўляецца тытулаваным прафесійным бодзібілдарам – Чэмпіёнам Расіі, Чэмпіёнам Усходняй Еўропы 2008 году, бронзавым медалістам турніру Mr. Universe 2008, віцэ-чэмпіёнам свету сярод юніёраў 2009.

ав