Беларуская Служба

Польшча ўмацоўвае гандлёвую супрацу з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі ў сферы марскога транспарту

20.11.2019 16:37
Польскі міністар пераконваў, што гэта гістарычны момант.
Міністры падчас падпісання дамовы PAP/Tomasz Gzell

У Варшаве дамову падпісалі міністр марской гаспадаркі і рачнога флоту Марэк Грубарчык і міністр інфраструктуры і развіцця ААЭ Абдула аль-Нуаімі.

Марэк Грубарчык пераконваў, што гэта гістарычны момант:

- Велізарныя інвестыцыі, якія мы плануем у сферы партоў у Гданьску, Гдыні, партоў у Шчэціне ці Свінавуйсці, а таксама іншых – гэта вельмі важны элемент у супрацы, пошуку супрацы і міжнароднай кааперацыі. Свае прапановы мы скіроўваем таксама да Аб’яднаных Эміратаў.

Дамова паміж урадамі Польшчы і ААЭ ўтрымлівае запісы аб свабодзе суднаходства, спрашчэннях у марскім транспарце, прыспяшэнні мытных фармальнасцяў. Дамова дазваляе ствараць прадстаўніцтвы і гандлёвыя аддзелы суднаходных прадпрыемстваў, узаемна прызнаваць дакументы суднаў, а таксама гарантуе апеку над экіпажам і пасажырамі ў выпадку марской аварыі.

ав