Беларуская Служба

Польская гаспадарка ўзбройваецца штучным розумам

06.12.2019 13:41
Міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч пераканана ў тым, што новыя тэхналогіі дазваляюць павысіць эканомію рэсурсаў.
.
Я. Эмілевіч і ўдзельнікі конкурсу PAP/Paweł Supernak

Міністэрства развіцця Польшчы падпісала дамову з кампаніяй Intel. Фірма дапаможа выкарыстаць штучны розум у польскай эканоміцы. Міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч падкрэсліла, што новыя тэхналогіі дазваляюць павысіць эканомію рэсурсаў:

-Выкарыстанне штучнага розуму ў вялікім маштабе можа дазволіць нам эфектыўна змагацца з дэмаграфічнай праблемай, са старэннем нашага грамадства. Напрыклад, гэта можа тычацца медычнай апекі. Большасць простых аналізаў, першыя этапы дыягностыкі ўжо могуць быць зробленыя не лекарам, а менавіта штучным розумам.

Міністэрства развіцця таксама ўручыла дыпломы ліцэістамі, якія падрыхтавалі праграмы накіраваныя на выкарыстанне магчымасцяў штучнага розуму. У адмысловых курсах і далейшым конкурсе прымала ўдзел прыкладна сотня вучняў з Гданьску і Познані. Сярод іншага, вучні стварылі мабільнае прыкладанне, якое дапаможа настаўнікам правяраць самастойныя і кантрольныя работы, іншая прылада правярае ўзровень стрэсу ў выпускнікоў.

IAR/эж