Беларуская Служба

Урад Польшчы намерваецца задбаць аб канцлагеры Маутхаузэн-Гузэн

06.12.2019 17:26
Прэм’ер Маравецкі ўдакладніў, што зараз Польшча разам з іншымі дзяржавамі і былымі вязнямі лагеру звярнулася да ўраду Аўстрыі з просьбай, каб дзяржава выкупіла закінутыя тэрыторыі.
Mateusz Morawiecki przemawia podczas uroczystości 10-lecia Fundacji Auschwitz-Birkenau
Mateusz Morawiecki przemawia podczas uroczystości 10-lecia Fundacji Auschwitz-BirkenauPAP/Andrzej Grygiel

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі падчас наведвання Аўшвіц-Біркенаў з канцелрам ФРГ Ангелай Меркель, заявіў што Польшча прыкладае намаганні да таго, каб належным чынам задбаць аб былым лагеры смерці Маутхаузэн–Гузэн, які знаходзіцца на тэрыторыі Аўстрыі. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што кожны другі ўзнік лагеру смерці Маутхаузэн-Гузэн не перажыў знаходжання там:

-Мы не можам дапусціць да таго, каб месцы масавай згубы, канцлагеры, лагеры смерці ператвараліся ў нягодныя месцы, у месцы, якія служаць невядома якім мэтам.

Прэм’ер Маравецкі ўдакладніў, што зараз Польшча разам з іншымі дзяржавамі і былымі вязнямі лагеру звярнулася да ўраду Аўстрыі з просьбай, каб дзяржава выкупіла закінутыя тэрыторыі, на якіх калісьці знаходзіўся канцлагер Гузэн. Зараз на гэтых землях размяшчаецца жыллёвым масіў, а частка з наўпрост пустуюць.

IAR/эж