Беларуская Служба

Спецслужбы затрымалі мужчыну, які рыхтаваў тэракт у Польшчы

10.12.2019 12:17
Затрыманы планаваў атаку на гандлёвы цэнтр у Пулавах.
Станіслаў Жарын PAP/Marcin Obara

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала Максіма С. (грамадзянін Украіны), падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту. Каардынатар спецслужбаў Станіслаў Жарын адзначыў, што з матэрыялаў вынікае: затрыманы планаваў атаку на гандлёвы цэнтр у Пулавах:

- 4 снежня АУБ затрымала Максіма С., украінца, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэрарыстычнай атакі на тэрыторыі Польшчы. З матэрыялаў агенцтва вынікае, што Максім С. планаваў правесці атаку на гандлёвы цэнтр у Пулавах. Пад увагу браўся сцэнар выкарыстання аўтамабіля-пасткі, атакі з выкарыстаннем выбухоўкі ці агнястрэльнай зброі.

Мужчына пачуў абвінавачанні ў пракуратуры. Рашэннем суду ён трапіў у арышт на тры месяцы. Паводле спецслужб, Максім С. з пачатку кастрычніка займаўся арганізацыяй тэракту ў Польшчы.

ав