Беларуская Служба

Кіраўнік Польскай сялянскай партыі распачаў прэзідэнцкую гонку

14.12.2019 12:31
 Паводле канстытуцыі Польшчы, прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў траўні 2020 года.
 -
Уладзіслаў Касіняк-Камыш у атачэнні карпацкіх горцаў PAP/Józef Niedziałek

Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў, што будзе змагацца за пасаду прэзідэнта Польшчы. Лідар Сялянскай партыі заявіў пра пачатак сваёй «прэкампаніі» на прэсавай канферэнцыі ў горадзе Закапанэ, што на паўднёвым усходзе Польшчы.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што збіраецца аб’яднаць польскі народ:

-Хачу стварыць дыялог, які заменіць сённяшнія маналогі розных палітыкаў і людзей. На самой справе гэтыя маналогі завялі нас у пастку, з якой цяжка выйсці. Хачу зрабіць усё магчымае, каб Польшча стала яшчэ больш шчаслівай краінай, каб была краінай у якой хочацца жыць ды ў якой добра дыхаецца.

Кіраўніком выбарчага штабу Польскай сялянскай партыі стала Магдален Сабковяк. Паводле канстытуцыі Польшчы, прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў траўні 2020 года.

IAR/эж