Беларуская Служба

Польская чыгунка перайшла на зімовы расклад

15.12.2019 15:18
Нягледзячы на абяцанні прадстаўнікоў чыгункі, хуткасць цягнікоў маркі Pendolino па маршруце Варшава-Гданьск застанецца ранейшая – 160 км/г.
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjne
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjnePixabay

Уначы з 14 на 15 снежня чыгуначнае злучэнне Польшчы пачало працаваць паводле зімовага раскладу. У ім з’явіліся новыя маршруты, таксама пад увагу былі ўзятыя завершаныя рамонтныя працы.

Нягледзячы на папярэднія абяцанні прадстаўнікоў чыгункі, хуткасць цягнікоў маркі Pendolino па маршруце Варшава-Гданьск застанецца ранейшая – 160 км/г.

Прэсавая сакратарка Дзяржаўнай польскай чыгункі PKP Intercity Катажына Гждук звярнула ўвагу на дадатковыя злучэнні на папулярных маршрутах:

-Напрыклад, з'явіліся новыя злучэнні паміж Варшавай і Кракавам, Труймястам і Лоддзю. Значна спросцяцца падарожжы ў Люблін і з Любліна, бо на рэйкі вяртаюцца сем параў цягнікоў з Варшавы. Таксама павялічваецца колькасць маршрутаў з Любліна ў іншыя рэгіёны Польшчы.

Нягледзячы на пачатак руху паводле новага раскладу, польскія чыгуначнікі папярэдзілі, што ў сувязі з рамонтнымі працамі, актуальны расклад можа быць крыху зменены.

IAR/эж