Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы анансаваў чарговыя змены ў правілах дарожнага руху

15.12.2019 14:29
Прэм’ер-мінітср Матэвуш Маравецкі прызнаў, што Польшча, паводле паказнікаў смертнасці на дарогах, з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў.
.
М. Маравецкі PAP/Wojciech Olkuśnik

Падчас прэзентацыі новаўвядзенняў у польскія ПДР, якая праходзіла на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, прэм’ер-мінітср краіны Матэвуш Маравецкі прызнаў, што Польшча, паводле паказнікаў смертнасці на дарогах з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў.

Матэвуш Маравецкі паведаміў, што будучыя змены ў правілах дарожнага руху ў першую чаргу будуць накіраваныя на павелічэнне бяспекі пешаходаў:

-Па-першае, прыярытэт пешахода перад уваходам на зебру. Па-другое, абмежаванне хуткасці руху транспартных сродкаў падчас руху па населеным пункце цягам усіх сутак да 50 км/г. Мы добра ведаем, што 50-60 км/г – гэта мяжа паміж смерцю і жыццём.

Кіроўцам, якія пазам межамі населенага пункту перакрочаць дазволеную хуткасць больш чым на 50 км/г можна будзе адабраць вадзіцельскае пасведчанне. Таксама кіраўнік польскага ўраду анансаваў стварэнне адмысловага фонду, які будзе фінансаваць абсталявання пешаходных пераходаў і святлафораў.

IAR/эж