Беларуская Служба

Маравецкі: Краіны Вышаградскай групы павінны мець канкурэнцыйную прамысловасць

16.01.2020 16:31
Польскі прэм'ер-міністр сустрэўся з кіраўнікамі ўрадаў краін Вышаградскай групы і канцлерам Аўстрыі ў Празе.
 V4.
Лідары V4.PAP/Mateusz Marek

Краіны Вышаградскай групы павінны мець канкурэнцыйную прамысловасць і галіны, якія ў стане прадаваць свае тавары і паслугі ў цэлым свеце. Пра гэта гаварыў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін V4 і канцлера Аўстрыі ў Празе.

Кіраўнік ураду сказаў, што палітыкі шмат часу прысвяцілі на размовы пра гандаль і супрацу ў гэтай сферы:

- Для гэтага патрэбныя добрыя міжнародныя дамовы з ЗША ці Кітаем. Гэтыя дамовы павінны ахопліваць таксама такія сферы як падаткі, якія адначасова могуць служыць бюджэтам краін як з Вышаградскай групы і Аўстрыі. Я маю на ўвазе, напрыклад, лічбавы падатак, рашэння пра які мы чакаем.

Матэвуш Маравецкі таксама зазначыў, што з кіраўнікамі Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі размаўлялі пра кліматычную нейтральнасць.

ав