Беларуская Служба

Польскі Сенат выказаў салідарнасць з народам Аўстраліі

17.01.2020 12:54
«Сенат  выказвае словы захаплення ўсім тым, хто змагаецца з пажарамі, а таксама ўсім, хто дае прытулак ахвярам бедства». 
Пасяджэнне Сенату Польшчы PAP/Rafał Guz

Вышэйшая палата польскага парламенту – Сенат адзінагалосна прыняў рэзалюцыю аб салідарнасці з народам Аўстраліі ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі пажарамі ў гэтай краіне.

У дакуменце Сенату гаворыцца, што пажары працягваюцца ўжо некалькі месяцаў, а барацьба з імі забралі дзясяткі жыццяў, страты флоры і фаўны «чырвонага кантыненту» маюць гіганцкі памер. Рэзалюцыю Сената зачытаў апазіцыйны сенатар «Грамадзянскай кааліцыі» Марцін Басацкі (Marcin Bosacki):

-Сенат Рэспублікі Польшчы выказвае словы захаплення ўсім тым, хто змагаецца з пажарамі, а таксама ўсім, хто дае прытулак ахвярам бедства. Мы высока ацэньваем намаганні ратавальнікаў, паліцыі і войска, а таксама тысяч добраахвотнікаў, сярод якіх мноства аўстралійцаў польскага паходжання.

Апроч гэтага, Сенат падтрымаў дэкларацыю дапамогі для Аўстраліі, якую надоечы склаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Таксама сенатары ўсхвалілі індывідуальныя захады палякаў, накіраваныя на дапамогу пацярпелым у выніку аўстралійскіх пажараў.

IAR/эж