Беларуская Служба

У Польшчы створаць Цэнтральны склад вугальных рэзерваў

17.01.2020 17:12
Асноўая задача Цэнтральнага складу вугальных рэзерваў – ліквідацыя прастою ў працы шахтаў падчас перанасычэння рынка сыравінай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Пра гэта паведаміў намеснік міністра дзяржаўных актываў Польшчы Адам Гавэнда (Adam Gawęda). Асноўая задача Цэнтральнага складу вугальных рэзерваў – ліквідацыя прастою ў працы шахтаў падчас перанасычэння рынка сыравінай.

Цэнтральны склад вугальных рэзерваў будзе разлічаны на адначасовае захоўванне 1 млн тон вугалю. Намеснік міністра дзяржаўных актываў Адам Гавэнда ўдакладніў, што адным з заданняў новага Складу будзе стабілізацыя рынку вугалю:

-У будучыні гэта дазволіць спраўна дастаўляць вугаль перад усім прамысловаму комплексу ў тыя час, калі прамысловасць будзе патрабаваць большыя аб’ём сыравіны.

Новы агромністы склад вугальных рэзерваў з’явіцца ў цэнтральнай Польшчы. Міністэрства дзяржаўных актываў паведаміла, што складскія запасы вугалю на польскіх шахтах дасягнулі рэкордных 3 млн тон. Сярод іншага гэта наступства анамальна цёплай зімы.

IAR/эж