Беларуская Служба

Анджэй Дуда правядзе шэраг важных сустрэч з прэзідэнтамі замежных краін

18.01.2020 11:07
Перамовы пройдуць 27 студзеня напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц-Біркенаў».
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Wojtek Jargiło

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтамі Ізраіля, Украіны і Нямеччыны. Чакаецца, што перамовы пройдуць 27 студзеня напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц-Біркенаў».

Польскі бок таксама абмяркуе магчымасць правядзення асобных сустрэч Дуды з іншымі кіраўнікамі дзяржаў, якія прыедуць у Польшчу на памятныя мерапрыемствы.

Чатырма днямі раней у Інстытуце Яд ва-Шэм у Ерусаліме таксама пройдуць памятныя мерапрыемствы. Там будуць знаходзіцца прэзідэнты Расіі і Францыі, а таксама віцэ-прэзідэнт ЗША.

Анджэй Дуда заявіў, што не будзе прымаць удзелу ў гэтай сустрэчы, паколькі арганізатары не запланавалі яго прамовы. Аднак сярод выступоўцаў будзе Уладзімір Пуцін, які ў апошнія тыдні абвінаваціў Польшчу ў супрацоўніцтве з Гітлерам і ў развязванні Другой сусветнай вайны.

вс