Беларуская Служба

У Варшаве вучылі бацькоў, як дапамагаць дзецям у выпадку пагрозы іх здароўю альбо жыццю

18.01.2020 15:02
Бацькі ды апекуны на курсах, для прыкладу, маглі даведацца, што рабіць, калі дзіцё страціць прытомнасць альбо папярхнецца.
Ratownicy medyczni w akcji
Ratownicy medyczni w akcjiфота: youtube/screen

У Варшаве медыцынскія ратаўнікі вучылі грамадзян, як дапамагаць немаўлятам і дзецям да пяці гадоў у выпадку пагрозы іх здароўю альбо жыццю. Спецыяльныя курсы прайшлі ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце. Бацькі ды апекуны на курсах, для прыкладу, маглі даведацца, што рабіць, калі дзіцё страціць прытомнасць альбо папярхнецца.

Старшыня Фонда развіцця Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта Малгажата Казлоўска лічыць, што бацькі і апекуны дзяцей не маюць шырокіх ведаў у галіне першай дапамогі.

- Мне самой здаралася прымаць удзел у ратаванні дзіцяці, а паколькі я ведаю, што рабіць, то акцыя прайшла паспяхова. Дарослыя – ці то бацькі, апекуны, бабулі ці то выхавальніцы ў садку, – слаба арыентуюцца ў тым, што рабіць, калі нешта здарыцца з дзіцем. Нашы курсы павінны гэта змяніць і навучыць, як ратаваць жыццё малога чалавека, бо гэта вельмі важна.

У Польшчы медыцынскі ратаўнік – гэта прафесія, для працы па якой неабходная вышэйшая медыцынская адукацыя. Медыцынскія ратаўнікі працуюць на хуткіх дапамогах, у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

вс