Беларуская Служба

Рыхтуецца візіт прэзідэнта Францыі ў Польшчу

19.01.2020 09:35
Эмануэль Макрон і Анджэй Дуда сустрэліся на пачатку снежня падчас паседжання Паўночнаатлантычнай рады ў Лондане.
Emmanuel Macron
Emmanuel Macronshutterstock.com/ Alexandros Michailidis

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон наведае Польшчу з афіцыйным візітам 3-4 лютага, пра што паведаміў Елісейскі палац. Макрон падчас візітy прыедзе ў Варшаву ды Кракаў.

Пра тое, што на пачатку года плануецца падарожжа французскага лідара ў Польшчу, паведаміў яшчэ ў снежні кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. Ён нагадаў, што Эмануэль Макрон і Анджэй Дуда сустрэліся на пачатку снежня падчас паседжання Паўночнаатлантычнай рады ў Лондане.

«Наступствам іх гутаркі з’яўляецца падрыхтоўка візіту Макрона ў лютым», – заявіў Шчэрскі. Цяпер была афіцыйна пацверджана дата прыезду.

нг