Беларуская Служба

Завяршаюцца ўрачыстасці з нагоды 157-ай гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання

19.01.2020 16:32
Адзін з элементаў адзначэння – шэсце па слядах удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў у мясцовасць Ванхоцк.
Удзельнікі шэсцяфота: PAP/Piotr Polak

Падыходзяць да канца трохдзённыя ўрачыстасці з нагоды 157-ай гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання. Адзін з элементаў адзначэння – шэсце па слядах удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў у мясцовасць Ванхоцк.

Ванхоцк з’яўляецца апошнім пунктам урачыстасцяў. Менавіта ў Ванхоцку генерал Мар’ян Лангевіч сабраў сваіх салдат, тут раздрукаваў зварот да польскага народу, і менавіта Ванхоцк цягам некалькіх дзён быў сталіцай незалежнай Польшчы.

На пачатку лютага 1863 года армія Лангевіча была разгромленая, а горад спалены. На думку кіраўніка Ведамства па пытаннях ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Юзэфа Каспшыка, паўстанне закончылася мілітарнай паразай, але дало падставы, каб наступныя пакаленні змагаліся за незалежнасць, а гэтая барацьба закончылася поспехам.

У Шэсці па слядах студзеньскіх паўстанцаў бяруць удзел маладыя людзі з усяе Польшчы. Паводле іх словаў, удзел у такім праекце – гэта іх абавязак, паколькі неабходна ўшаноўваць памяць людзей, якія змагаліся за незалежнасць. Шэсце па слядах студзеньскіх паўстанцаў адбылося ў 27-мы раз.

ІАР ПР/нг