Беларуская Служба

Першыя дадатковыя сродкі паступілі ў польскія даследчыцкія ВНУ

20.01.2020 12:26
Даследчыцкія ВНУ – гэта новая катэгорыя ў сістэме польскай вышэйшай адукацыі, якую ўвяла апошняя адукацыйная рэформа.
   -
Пасяджэння Сенату кракаўскай Горна-металургічнай акадэміі PAP/Łukasz Gągulski

Дзесяць абраных у кастрычніку польскіх універсітэтаў, акадэмій і політэхнічных універсітэтаў распрацоўваюць унутраныя працэдуры па размеркаванні дадатковых сродкаў.

Падчас пасяджэння Сенату кракаўскай Горна-металургічнай акадэміі віцэ-прэ’мер, міністр навукі Яраслаў Говін пераконваў, што дадатковае фінансаванне, разлічанае на бліжэйшыя сем гадоў, паспрыяе паляпшэнню сусветных рэйтынгаў польскіх ВНУ:

-Цягам сямі гадоў кожны з гэтых ВНУ атрымае дадатковыя некалькі соцень мільёнаў злотых. Гэта выдатная прылада для рэалізацыі праектаў, падкрэсліваю прылада.

Даследчыцкія ВНУ – гэта новая катэгорыя ў сістэме польскай вышэйшай адукацыі, якую ўвяла апошняя адукацыйная рэформа. У пералік даследчыцкіх ВНУ Польшчы трапілі: кракаўская Горна-металургічная акадэмія і Ягелонскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт, Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, познаньскі Універсітэт імя Адама Міцкевіча, Уроцлаўскі ўніверсітэт ды Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт.

IAR/эж