Беларуская Служба

У Польшчы могуць вырасці дарожныя штрафы

20.01.2020 12:57
«Эканамічная сітуацыя нашых кіроўцаў значна палепшылася, параўноўваючы са становішчам дзесяцігадовай даўніны або з пачаткам ХХІ стагоддзя».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnehttp://www.policja.pl/

Сумы штрафаў, якія зараз дзейнічаюць на польскіх дарогах, былі зацверджаныя 20 гадоў таму. Міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) паведаміў, што штрафы за парушэнне хуткаснага рэжыму павінны вырасці:

-Сумы штрафаў павіны быць адэкватныя да тых магчымасцяў, якія зараза маюць кіроўцы. Эканамічная сітуацыя нашых кіроўцаў значна палепшылася, параўноўваючы са становішчам дзесяцігадовай даўніны або з пачаткам ХХІ стагоддзя.

Такі чынам міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык падтрымаў павелічэнне штрафаў, над якім зараз працуе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

IAR/эж