Беларуская Служба

Каля 60 замежных дэлегацый прыедуць у Аўшвіц-Біркенаў

21.01.2020 13:10
27 студзеня споўніцц 75 гадоў з дня вызвалення Аўшвіц-Біркенаў.
 , 92 ,    ,     ,    ,   ,     ,      -, , 16  2020 .
Мошэ Халіон, 92 гады, які выжыў пасля Галакоста, які нарадзіўся ў былой Чэхаславакіі, перажыў канцэнтрацыйны лагер Асвенцым, паказвае нумар зняволенага, татуіраваны на руцэ ў Асвенцыме, у сваім доме ў горадзе Бат-Ям, Ізраіль, 16 студзеня 2020 г.PAP/EPA/ATEF SAFADI

Удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-й гадавіны вызвалення нямецкага канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў пацвердзілі 60 замежных дэлегацый. Пра гэта паінфармаваў віцэ-міністр замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. Ён дадаў, што спіс гасцей 27 студзеня яшчэ не закончаны:

- У дадзены момант удзел пацвердзілі 60 дэлегацый на вельмі розных узроўнях. Месца памяці ў Аўшвіц-Біркенаў наведаюць больш за дзясятак прэзідэнтаў. Самымі важнымі гасцямі ўрачыстасці будуць выжыўшыя. Гэта будзе 200 выжыўшых, якія раскажуць свае гісторыі. Спадзяемся, што іх пачуе свет.

Урачыстасці з нагоды 75-й гадавіны вызвалення канцлагера пройдуць 27 студзеня.

ав