Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы: Пуцін хоча раз’яднаць хаўруснікаў ЗША

23.01.2020 12:35
На сустрэчу, якую ладзіць расійскі алігарх Вячаслаў Мошэ Кантор, прыбудзе прыкладна 40 сусветных лідараў.
.
М. Маравецкі PAP/Leszek Szymański

Матэвуш Маравецкі заявіў, што адмова ў выступе польскаму прэзідэнту Анджэю Дудзе на пятым Сусветным форуме памяці і Галакосту ў Іерусаліме з’уяўляецца палітычнай стратэгіяй кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна.

У эфіры Першай праграмы Польскага радыё кіраўнік ўраду Матэвуш Маравецкі абвінаваціў Пуціна ў тым, што той хоча раз’яднаць саюзнікаў Злучаных Штатаў:

-Адна з мэтаў прэзідэнта Пуціна – падзяліць, раз’яднаць хаўруснікаў ЗША, пасеяць зерне нязгоды паміж чальцамі НАТА. Менавіта з гэтай мэтай Уладзімір Пуцін і Мошэ Кантор зладзілі такую ўрачыстасць.

На сустрэчу, якую ладзіць расійскі алігарх Вячаслаў Мошэ Кантор, прыбудзе прыкладна 40 сусветных лідараў. Адным з галоўных гасцей на памятнай урачыстасці ў Іерусаліме будзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які напрыканцы мінулага года абвінаваціў Польшчу ў развязванні Другой сусветнай вайны. З прычыны адмовы ў выступленні ад удзелу ў гэтым форуме адмовіўся прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

IAR/эж