Беларуская Служба

Маравецкі пра Форум Галакосту: Праўда прайграла з палітыкай

24.01.2020 10:04
«Сур’ёзнасць урачыстасці па ўшанаванні памяці ахвяр Галакосту парушыў сам Уладзімір Пуцін».
Матэвуш Маравецкі PAP/Radek Pietruszka

- У Ерусаліме праўда прайграла з палітыкай. Сур’ёзнасць урачыстасці па ўшанаванні памяці ахвяр Галакосту парушыў сам Уладзімір Пуцін, – ацаніў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў «Fakcie». – Месца Польшчы на боку праўды.

Падчас V Сусветнага форуму Галакосту ў Ерусаліме Уладзімір Пуцін паявіўся ў залі адразу пасля выступу прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна.

Паводле Матэвуша Маравецкага, такім чынам расійскі прэзідэнт паказаў усім, што «справа не ў памяці пра ахвяр, а менавіта пра яго». – Ён увайшоў у залу, дзе яшчэ хвіліну таму высвечвалі мапы, якія фальсіфікавалі межы даваеннай Польшчы, мапы, на якіх не былі адпаведна пазначаныя тэрыторыі, скрадзеныя Сталінам, – сцвердзіў прэм’ер.

Ён дадаў, што выступ Пуціна, у параўнанні з яго хлуслівымі выказваннямі з апошніх дзён, выглядалі больш лагоднымі. – Аднак, нягледзячы на іншую мову, гэта быў той жа сам Уладзімір Пуцін. Асуджаючы злачынствы Другой сусветнай вайны ён нават слова не ўспомніў пра тое, што яе крыніцы сягаюць паразумення Гітлера і Сталіна, – падкрэсліў Маравецкі.

Польскі прэм’ер ацаніў, што «ўчора ў Яд ва-Шэм Уладзімір Пуцін хацеў забраць у Польшчы належнае ёй месца ў гісторыі Другой сусветнай вайны. Але Польшчы ёсць і будзе ў ёй заўсёды прысутнічаць».

ав