Беларуская Служба

Завяршаецца падрыхтоўка да 75-й гадавіны вызвалення нямецкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенау

26.01.2020 14:44
«З намі будзе больш за 200 вязняў Аўшвіца. Для мяне гэта вялікая і прыемнае нечаканасць».
Historyczna brama b. niemieckiego obozu zagłady Auschwitz
Historyczna brama b. niemieckiego obozu zagłady AuschwitzPixabay

Больш за 200 былых вязняў прымуць удзел у жалобнай урачыстасці з нагоды 75-й гадавіны вызвалення былога нямецкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенау. У Асвенцыме завяршаецца апошняя падрыхтоўка да памятнага мерапрыемства, якое пройдзе 27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. Менавіта ў гэты ў 1945 годзе часткі Савецкай Арміі вызвалілі нацысцкую фабрыку смерці.

Дырэктар музею Аўшвіц-Біркенаў Пётр Цывіньскі (Piotr Cywiński) падкрэслівае, што ўсе памятныя ўрачыстасці ладзяцца для былых вязняў лагеру смерці, гэта яны, перажыўшыя пекла, будуць галоўнымі гасцямі:

-З намі будзе больш за 200 вязняў Аўшвіца. Для мяне гэта вялікая і прыемнае нечаканасць. Я вельмі баяўся, што іх будзе ўжо значна меней. Мы робім гэта для іх, мы робім гэта з імі.

У панядзелак у мемарыял прыбудуць больш за 50 замежных дэлегацый. Сярод іншых, свой удзел, пацвердзілі прэзідэнты Нямеччыны, Ізраіля, Літвы, Славаччыны і Украіны. Вязняў лагеру смерці і прадстаўнікоў замежных дзяржаў прывітае прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Памятныя мерапрыемствы ў Асвенцыме будуць асвятляць больш за 1000 акрэдытаваных журналістаў з усяго свету.

IAR/эж