Беларуская Служба

Засуха пагражае Польшчы

28.01.2020 13:22
Дзяржаўнае прадпрыемства «Польскія воды» абвесціць сельскагаспадарчую і атмасферную засуху ў шасці ваяводствах у цэнтральнай і паўночнай частцы Польшчы.
Drre herrscht im ganzen Land
Dürre herrscht im ganzen LandShutterstock.com/ Tanja Esser

Калі сітуацыя з атмасфернымі ападкамі не зменіцца, вясною могуць з’явіцца праблемы з водным балансам, асабліва гэта тычацца поўначы Польшчы. Пра гэта заявіў гідролаг з Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі Кракава Пшэмыслаў Плева (Przemysław Plewa):

- Мае быць слой снегу, прынамсі некалькі сантыметраў, каб грунт насычаўся вадой. У выпадку дажджоў, лепшым з іх з'яўляецца маштабны і працяглы, бо глеба інтэнсіўна насычаецца вадкасцю. У выпадку буйных але кароткатэрміновых залеў большасць вады трапляе адразу ў рэкі.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Польскія воды» абвесціць сельскагаспадарчую і атмасферную засуху ў шасці ваяводствах у цэнтральнай і паўночнай частцы Польшчы. Калі ў бліжэйшы час не выступяць працяглыя ападкі засуха можа пагражаць іншым рэгіёнам краіны.

IAR/эж