Беларуская Служба

У 30 палякаў не пацвердзілася захворванне на каронавірус

19.02.2020 12:45
У найбліжэйшыя дні Польшча эвакуюе з Уханю яшчэ двух грамадзянаў, якія выказалі жаданне вярнуцца на радзіму.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/STRINGER

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) паведаміў, што ў краіне дагэтуль не пацверджана наяўнасць каронавіруса. Міністр адзначыў, што польскія службы прытрымліваюцца адпаведных працэдураў з мэтай абароны грамадзянаў.

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі таксама паведаміў, што сёння з лякарні выпішуць групу з 30 палякаў, якія вярнуліся з кітайскага гораду Ухань. Міністр падчас брыфінгу для прэсы падвёў вынікі эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з каронавірусам:

-У нас 12 чалавек шпіталізаваныя, а 13 знаходзяцца на хатнім назіранне. Таксама больш за 1000 чалавек пад наглядам санітарных службаў. Аднак падкрэсліваю, у Польшчы канорнавіруса няма.

У найбліжэйшыя дні Польшча эвакуюе з Уханю яшчэ двух грамадзянаў, якія выказалі жаданне вярнуцца на радзіму. Эвакуяваныя палякі будуць ахопленыя ўсімі працэдурамі бяспекі, а па вяртанні ў краіну будуць змешчаны на каранцін.

У свеце на сённяшні дзень выяўлена больш за 74 тысячы інфікаваных. За межамі Кітая наяўнасць патагена была сцверджана прыкладна ў 800 чалавек.    

IAR/эж

Каронавірус - больш смяротны, чым SARS

10.02.2020 13:23
У Кітаі – больш за 37 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 811 чалавек. 

Ад каронавіруса ўваччу дваіцца

13.02.2020 16:33
Напалоханыя новай хваробай людзі гатовыя верыць любым паведамленням ды чуткам.   

Каронавірус дабраўся да Афрыкі

15.02.2020 11:57
Небяспечная інфекцыя была выяўленая ў замежніка, які прыбыў у Афрыку.