Беларуская Служба

Сёння палякі масава ядуць пончыкі

20.02.2020 10:19
У «Тлусты чацвер» палякі зʼядаюць каля 100 мільёнаў пончыкаў, што азначае, што на аднаго жыхара Польшчы прыпадае 2,5 кандытарскія вырабы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

У «Тлусты чацвер» палякі з'ядуць прыклдана 7 тысяч тон пончыкаў, так вынікае з апублікаваных у сераду разлікаў банку BNP Paribas. На прыгатаванне дражджавога цеста, у пякарнях, кандытарскіх і агулам у польскіх дамах пойдзе каля 2,5 тысячаў тон пшанічнай мукі, 500 тон цукру, 500 тон масла,  1 млн 300 тыс. літраў малака і каля 25 млн яек.

Паводле падлікаў банку, у «Тлусты чацвер» палякі зʼядаюць каля 100 мільёнаў пончыкаў, на аднаго жыхара Польшчы прыпадае 2,5 кандытарскія вырабы.

Традыцыя есці салодкія пончыкі ў «Тлусты чацвер» зʼявілася ў Польшчы ў XVI стагоддзя. Сярод палякаў, шырока распаўсюджана вера ў тое, што дасканалы пончык пухнаты і ў той жа час злёгку загнуты. Яркая аблямоўка на пончыку сведчыла аб тым, што ён смажыўся на свежым тлушчы.

PAP/эж