Беларуская Служба

Польшча выступае за скарачэнне выдаткаў на бюракратычны апарат ЕЗ

20.02.2020 16:52
20 лютага распачаліся перамовы лідараў краінаў Еўразвязу аб супольным бюджэце на 2021-2027 гады.
G-
Gрэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіFot.; PAP/Radek Pietruszka

Пра гэта ў Бруселі заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Гэта павінен быць адзін са спосабаў выправіць «бюджэтны разрыў», які быў створаны выхадам з Супольнасці Вялікабрытаніі.

20 лютага распачаліся перамовы лідараў краінаў Еўразвязу аб супольным бюджэце на 2021-2027 гады. Частка дзяржаў патрабуе скарачэння агульных выдаткаў, сярод іншага, у палітыцы згуртаванасці і аграрнай палітыцы. На гэта не згаджаецца ўрад Польшчы і шэраг краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Перад пачаткам перамоваў Матэвуш Маравецкі сказаў журналістам, што прапанова польскага ўрада, замест прапанаваных раней скарачэнняў, зменьшыць выдаткі на адміністрацыю, была сустрэтая станоўчым водгукам кіраўніка Еўрапейскай Рады:

-Гэта вялікія дадатковыя грошы. У сувязі са змяншэннем бюракратычнага цяжару з’явяцца прыкладна пару дадатковых мільярдаў еўра. Польшча заўжды заклікала да гэтага.

Паводле падлікаў урада, Варшава атрымае амаль на шэсць мільярдаў еўра больш у параўнанні з першапачатковым варыянтам бюджэту, прапанаваным Еўракамісіяй. Менш мільярда еўра Польшчы атрымае на палітыку згуртаванасці, з магчымасцю павелічэння гэтых сродкаў да двух мільярдаў. Гэта азначала б невялікае змякчэнне скарачэнняў у параўнанні з папярэднім праектам бюджэту ЕЗ.

IAR/эж