Беларуская Служба

У Польшчы адбылася прэм'ера альбома да стагоддзя Варшаўскай бітвы

21.02.2020 16:23
Унікальнае выданне было ўпершыню паказана ў Музеі 10-га павільёна Варшаўскай цытадэлі.
    .  .
Польская пехота перад Варшаўскай бітвай. Архіўны здымак.Centralne Archiwum Wojskowe/Wikipedia.org/Public Domain

Альбом да стагоддзя Варшаўскай бітвы 1920 года – гэта калекцыя фотаздымкаў, плакатаў, дакументаў і малюнкаў, якія паказваюць Мазавецкі рэгіён і Варшаву падчас вайны з бальшавіцкай арміяй.

У дадзеным выданні можна ўбачыць, сярод іншых 50 плакатаў, якія заклікалі палякаў супрацьстаяць камуністычным захопнікам.

Сабраныя дакументы і сведчанні паказваюць паўсядзённае жыццё Варшавы, але таксама Радзыміна ды Осава, месцы важных баёў у рамках Варшаўскай бітвы.

У Альбом увайшлі матэрыялы са збораў некалькіх музеяў і прыватных калекцый. 

Альбом можна набыць у кнігарнях Варшавы або праз сайт Музея 10-га павільёна Варшаўскай цытадэлі – www.muzeum-niepodleglosci.pl/xpawilon

ПР/юл