Беларуская Служба

У Клодскай катлавіне ствараюць «гасцініцы» і сады для дзікіх пчол

22.02.2020 13:13
Небяспеку для пчол стварае празмернае ўжыванне хімікаліяў у сельскай гаспадарцы, таксама дзікія пчолы пакутуюць ад недахопу дрэў з дупламі.
Пчаляр падчас працы Эдуард Жолуд/Польскае радыё для замежжа

Леснікі будуюць спецыяльныя вуллі для пчол і засейваюць лугі кветкамі. Акцыя па стварэнні «гатэляў» і садоў для дзікіх пчол з'яўляецца часткай праграмы «Бортнікі Судэтаў». Лясніцтва Мендзылесе (Międzylesie), што месціцца ў польскіх Судэтах у Клодскай катлавіне, выдаткуе на праграму 3,3 млн злотых (прыкладна 830 тысяч долараў).

Прэс-сакратар Ваяводскага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі ва Уроцлаве Роберт Баркацкі (Robert Borkacki) паведаміў, што Фонд выплаціў на гэтыя мэты грант у памеры каля 580 тысяч долараў.

У Польшчы налічваецца прыкладна 450 відаў дзікіх пчол. Гэта казуркі, якія спрыяюць апыленню раслін і, па сутнасці, падтрымліваюць жыццё на зямлі.

Небяспеку для пчол стварае празмернае ўжыванне хімікаліяў у сельскай гаспадарцы. Таксама дзікія пчолы пакутуюць ад недахопу дрэў з дупламі, якія з’яўляюцца іх натуральным прытулак.

З мэтай падтрымкі біяразнастайнасці і абароны мясцовых падвідаў пчол былі створаны лясныя вуллі ў некалькіх гмінах Ніжняй Сілезіі, вуллямі ахоплена больш за 10 тыс. гектараў лясоў Клодскай катлавіны.

IAR/эж

Запрашаем у Мядзвежую пячору ў Клетне (ФОТА)

18.10.2019 14:11
Гэта самая доўгая пячора ў Судэтах, адна з самых вялікіх і прыгожых у Польшчы.

Запрашаем на Снежнік - гара ў польскіх Усходніх Судэтах (ФОТА)

25.10.2019 15:17
Снежнік стаў вядомым дзякуючы намаганням прускай прынцэсы Мар’янны Араньскай, якая загадала пабудаваць на ім турбазу.

Запрашаем у санктуарый Маці Божай Снежнай (ФОТА)

08.11.2019 17:15
Гара Іглічная здавён з’яўляецца важным месцам, як для паломнікаў, так і турыстаў у Польшчы.

Запрашаем: Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ (ФОТА)

29.11.2019 17:17
Гістарычны аб’ект, які неаднойчы ратаваў жыхароў Клодскай катлавіны.