Беларуская Служба

Малгажата Кідава-Блоньска распачала працу свайго «Грамадзянскага штабу»

22.02.2020 14:31
Валанцёры, якія працуюць там, будуць адказваць на званкі і размаўляць з гасцямі і заахвочваць галасаваць за прадстаўніка «Грамадзянскай платформы».
    - (M. Kidawa  Błońska)
Кандыдат у прэзідэнты Малгажата Кідава-Блоньска (M. Kidawa – Błońska)Foto: PAP/Maciej Kulczyński

У Варшаве кандыдат у прэзідэнты Малгажата Кідава-Блоньска (M. Kidawa – Błońska) адкрыла «Грамадзянскі штаб – валанцёрскі Цэнтр». Кандыдатка ад найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Польшчы «Грамадзянская платформа» звярнулася з заклікам да сваіх прыхільнікаў актыўна ўдзельнічаць у выбарчай агітацыі.

«Грамадзянскі штаб» павінен быць месцам сустрэчы з выбарцамі і месцам працы добраахвотнікаў, якія дапамагаюць у правядзенні выбарчай кампаніі. Малгажата Кідава-Блоньска падзякавала прыхільнікам за іх актыўнасць:

-Хачу папрасці ўсіх, у каго Польшча ў сэрцы, каб заангажаваліся ў кампанію. Мы вас чакаем паўсюль. Тут, у Варшаве – сэрца кампаніі, але мы чакаем вас па ўсёй Польшчы, бо разам мы можам змяніць усё. Поспех – гэта калектыўная справа. Запрашаю ўсіх да супрацоўніцтва!

«Грамадзянскі штаб» кандыдаткі Кідавы-Блоньскай павінен быць адкрытым для ўсіх ахвочых. Валанцёры, якія працуюць там, будуць адказваць на званкі і размаўляць з гасцямі і заахвочваць галасаваць за прадстаўніка «Грамадзянскай платформы».

Нагадаем першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 10 траўня.

IAR/эж

Адкрыты гей пазмагаецца за пасаду прэзідэнта Польшчы

20.01.2020 12:54
43-гадовы Роберт Бедрань – дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе ён узначальвае Дэлегацыю па Беларусі,  быў мэрам Слупску і дэпутатам польскага Сейму.

Прэзідэнт заклікае весці культурную выбарчую кампанію

19.02.2020 13:50
Анджэй Дуда заклікаў весці агітацыйную кампанію, грунтуючыся на на ўзаемнай павазе і культуры.

У барацьбе за пасаду прэзідэнта «Зялёныя» падтрымаюць Малгажату Кідаву-Блоньску

20.02.2020 12:59
«Вельмі цешуся, што Малгажата Кідава-Блоньска пагадзілася падтрымаць нашыя пастулаты».