Беларуская Служба

Алкаголь – праблема для 600 000 палякаў

23.02.2020 15:11
Чатыры апошнія гады палякі спажываюць аднолькавую колькасць алкаголю, але 15% грамадства – алкаголікі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

Спажыванне алкаголю на душу насельніцтва ў Польшчы застаецца на нязменным і высокім узроўні – 9,4-9,5 літра ў год. Пры гэтым 15% адсоткаў палякаў выпіваюць больш за 12 літраў чыстага спірту ў год.

Узровень спажывання алкаголю ў Польшчы нязменна расце з 1990-х гадоў. Сёння станоўчыя змены можна назіраць у першую чаргу сярод моладзі, паколькі частата ўжывання алкаголю і пʼянства ў гэтай групе знізілася на некалькі працэнтных пунктаў.У 2018 годзе 15,5% моладзі прызналіся, што пілі. Чатырма гадамі раней такі адказ дала больш чым на 20% маладзёнаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў.

У той жа час, аднак, колькасць людзей, якія ўжываюць больш за 12 літраў чыстага алкаголю ў год, павялічваецца. Гэтая група складае 15% насельніцтва.

Алкаголь мае мноства негатыўных наступстваў для здароўя. Чым вышэй спажыванне, тым вышэй хуткасць зʼяўлення такіх эфектаў, як цыроз, кажуць лекары.

Каля 2,4% палякаў маюць алкагольную залежнасць, гэта каля 600 тысяч чалавек.

ПР/юл