Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы лічыць Расію агрэсарам

24.02.2020 13:37
А. Дуда перакананы, што прысутнасць саюзніцкіх войскаў у Польшчы, ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны, з’яўляецца неабходнасцю.
.
А. ДудаPAP/Rafał Guz

Анджэй Дуда заявіў, што Расія з'яўляецца агрэсарам у адносінах да Украіны, а таксама ажыццяўляе агрэсіўныя захады ў стасунках з іншымі краінамі. Аб гэтым польскі лідар заявіў падчас інтэрвʼю польскаму штотыднёваму выданню Sieci.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што Расія дэманструе сваю сілу, парушаючы паветраную прастору іншых дзяржаў:

-Такім чынам, Расія не зʼяўляецца краінай, пра якую можна сказаць, што яна заслугоўвае даверу і мірна рэалізуе свае інтарэсы. Мы ж, наадварот, зʼяўляемся абсалютным прыхільнікам выканання міжнароднага права, у той час, як Расія відавочна і пастаянна парушае яго. Мы неаднаразова выступалі супраць гэтага, абараняючы Украіну ці Грузію. Гэта, вядома, не падабаецца Маскве.

Анджэй Дуда дадаў, што Расійскай Федэрацыі таксама не падабаецца прысутнасць войскаў Паўночнаатлантычнага альянсу ў Польшчы. Польскі прэзідэнт перакананы, што прысутнасць саюзніцкіх войскаў, ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны і Прыбалтыкі, з’яўляецца неабходнасцю.

IAR/эж